"Каб мова родная гучала" пад такой назвай прайшла ў нашай установе адукацыі літаратурна-музычная сустрэча, прысвечаная творчасці Р.Барадуліна. Беларуская мова - самая старажтная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры. Рыгор Барадулін пісаў выдатную літаратуру для дзяцей. Ён аўтар кніжак дзіцячых вершаў і казак "Выпаў грук у грома з рук", "Азбука. Вясёлы вулей", "Мех шэрых, мех белых", "Ці пазяхае бегемот?", "Ішоў коця па канапе", "Індыкала-кудыкала" і іншых. Рыгор Іванавіч Барадулін – апошні беларус, якому ў 1992 годзе прысвоена званне "Народны паэт", дзень памяці яго адзначаецца 24 лютага. У рамках святкавання нашыя выхаванцы шмат спявалі, жартавалі і родную мову шанавалі! Відэа тут, пераходзьце па ссылцы
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.