21 июня 2023
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.
У кожнага з нас ёсць малая радзіма. Няма даражэй месца, чым тое, дзе ты нарадзіўся і вырас. У нашым садку вучаць змалку бачыць і заўважаць прыгажосць роднага краю. З дзецьмі праведзіцца шэраг мерапрыемстваў па знаёмстве з родным краем: заняткі, гутаркі, гульні, віктарыны, вандроўкі, розныя падарожжы і экскурсіі. Вось і сёння цікавай была экскурсія па мясцінах Ваўкавыска. Выхавaнцы пазнаёміліся з грамадскімі будынкамі.