Государственное учреждение образования

"Дошкольный центр развития ребенка №7 г. Волковыска"

11 февраля 2026
Педагагічныя чытанні “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы”

Педагагічныя чытанні “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы” з міжнародным удзелам сталі добрай традыцыяй у Ваўкавыскім каледжы.

Сёлетняе мерапрыемства, якое адбылося 10 лютага, ужо шостае. 100 педагагічных работнікаў даслалі свае навукова-метадычныя матэрыялы на канферэнцыю. Мэтазгодна адзначыць, што аўтарамі 96 работ з’яўляюцца жанчыны. Таму можна з гонарам сказаць, што ў Год беларускай жанчыны ў каледжы сабраліся сапраўды найлепшыя, самыя інтэлектуальныя, разумныя, крэатыўныя прадстаўніцы нашай беларускай нацыі і навукі.

Педагагічныя чытанні сабралі ўдзельнікаў з 22 навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі: гэта выкладчыкі, настаўнікі, настаўнікі-дэфектолагі, педагогі-псіхолагі, выхавальнікі дашкольнай адукацыі, кіраўнікі фізічнага выхавання, намеснікі дырэктара па выхаваўчай і вучэбнай рабоце, а таксама навучэнцы, студэнты. Поліфарматнасць мерапрыемства дазволіла ўдзельнічаць вочна, завочна, дыстанцыйна.
Сярод удзельнікаў быў і педагог нашай дашкольнай установы, Міронь Т. Б.