Государственное учреждение образования

"Дошкольный центр развития ребенка №7 г. Волковыска"

13 ноября 2026
Слова тыдня - мядзведзь

У рамках праекта «Слова тыдня» ў старэйшай "Б" групе  прайшоў пазнавальны тыдзень, прысвечаны гаспадару беларускіх лясоў — мядзведзю.

Выхаванцы ўзбагачалі свой беларускі слоўнік і даведваліся шмат цікавага пра жыццё ляснога жыхара: разглядалі малюнкі, складалі апавяданні пра падрыхтоўку мядзведзя да зімы і расказвалі беларускую народную казку «Не сілай, а розумам»; весела гулялі ў рухомыя і народныя гульні «Мішка-нязграба» і «У мядзведзя ў бары», збіралі лясныя прыпасы ў кошыкі; змайстравалі з пластыліну і прыроднага матэрыялу (моху і галінак) утульныя бярлогі.

Тыдзень прайшоў весела і цікава, падарыўшы дзецям новыя веды і добры настрой!