Сёння выхавальнiк дашкольнай адукацыi Мелянчук Т.М. разам з децьмi стварылi "сайт", якi прысвечаны вядомаму пісьменніку Беларусі - Янку Купалу. Кожная падгрупа займалася сваiм раздзелам сайта:
Раздзел бiaграфii паведаý, што Я. Купала, народны паэт Беларусі. 141 год таму назад, калі не было яшчэ на свеце ні нас, ні нашых бацькоў, нават бабуль і дзядуль, у фальварку Вязынка нарадзіўся хлопчык Янка. Сапраўднае імя паэта Iван Луцэвіч, а Янка Купала- гэта літаратурнае імя. Назваўся ён так таму, што нарадзіўся падчас свята Купалле.
Раздзел творчасцi паведамiý, што хлопчык захапіўся чытаннем кніг, любіў вершы, казкі. Потым гэта захапленне перайшло ў жаданне самаму пісаць вершы. Першы верш, які склаў Я. Купала быў жартоўны, пра сваю сястрычку, якую вельмі любіў. Акрамя чытання кніг, Янка любіў мызыку. З задавальненнем ён слухаў ігру на скрыпцы і цымбалах. Бацька ўбачыў яго захапленне музыкай, таму купіў сыну скрыпку. На скрыпцы яго вучыў граць сябар Мартын.
Раздзел бiблiяграфii пазнаёмiý з некаторыми творамi паэта, паслухалi яго вершы.
А раздзел ушанаванне памяцi распавядаý нам аб помніках паэту. Таксама вуліцах, парках, бібліатэках якiя носяць імя Янкі Купалы.
Паэт вельмі любіў дзяцей, сябраваў з імі. Яны сустракалі дзяцьку Янку, як блізкага чалавека, расказвалі свае сакрэты. А ён хацеў, каб яго маленькія сябры раслі працавітымі, паслухмянымі, добра вучыліся, любілі сваю краіну, і каб іх мары збываліся. І мы гэта памятаем i паважаем!
Нам было вельмі цікава i ý нас атрымаýся добры сайт!